Uchim biz
образовательный портал

Хороших методов существует ровно столько, сколько существует хороших учителей. (Д.Пойа)
Анкеты репетиторов

Добавить анкету


ПедСовет
Статьи на uchim.biz



Главная » Статьи » Тестирование

Типовые задания по истории Беларуси (11-й класс) для подготовки к централизованному. Разноуровневые задания
1. Прынятая ў 1994 г. Канстытуцыя РБ: а) абвяшчала адзіным заканадаўчым органам Нацыянальны Сход; б) абвяшчала Прэзідэнта толькі кіраўніком выканаўчай улады; в) недакладна вызначала функцыі розных галін улады; г) надзяляла Прэзідэнта заканадаўчымі функцыямі.
2. Прычынай вострага палітычнага крызісу сярэдзіны 1990-х гг. з’яўлялася: а) адсунасць прэзідэнцкай (выканаўчай) вертыкалі ўлады; б) супярэчнасці паміж Прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам; в) непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. з боку ЗША і ЕС; г) пагроза увядзення расійскіх войск.
3. Сярод прыведзеных выбярыце тры пытанні, якія выносіліся на рэферэндум 1996 г.:
а) аб адмене смяротнага пакарання;
б) аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі са змяненнямі і дапаўненнямі;
в) аб зняцці абмежавання на максімальную колькасць тэрмінаў прэзідэнцтва адной асобы;
г) аб змене Дзяржаўнага Сцяга і Герба;
д) аб непасрэдным выбранні жыхарамі мясцовых органаў выканаўчай улады;
е) аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
4. Сярод прыведдзеных выбярыце два пытанні, на якія былі атрыманы станоўчыя адказы падчас рэферэндуму 1996 г.:
а) аб дазволе свабоднай куплі і продажу зямлі;
б) аб адмене смяротнага пакарання;
в) аб ажыццяўленні галоснага фінансавання ўсіх галін улады;
г) аб пераносе Дня Незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня;
д) аб прыняцці Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзіднтам Аляксандрам Лукашэнкам;
е) аб непасрэдным выбранні жыхарамі мясцовых органаў выканаўчай улады.
5. У праекце Канстытуцыі, прапанаваным на разгляд рэферэндуму 1996 г. групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета, прадугледжвалася: а) пашырэнне паўнамоцтваў Прэзідэнта; б) замена Вярхоўнага Савета на Нацыянальны Сход; в) захаванне за Прэзідэнтам толькі прадстаўнічых функцый; г) ліквідацыя інстытута прэзідэнцтва.
6. Паводле рэдакцыі Канстытуцыі РБ, прынятай у 1996 г.: а) Прэзідэнт і Парламент маюць права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу законаў; б) Савет Міністраў падапарадкаваны і адказны толькі Прэзідэнту; в) Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва; г) судовая ўлада ажыццяўляецца незалежна ад заканадаўчай і судовай улады.
7. Дапоўніце. Рашэнне аб зняцці абмежавання на максімальную колькасць тэрмінаў прэзідэнцтва адной асобы было прынята на рэферэндуме ____________ году.
8. У РБ прэзідэнцкія выбары не адбываліся ў: а) 1999 г.; б) 2001 г.; в) 2006 г.; г) 2010 г.
9. Дапоўніце. Сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства. Гэта __________________.
10. Дапоўніце. У 2009 г. Партыя камуністаў Беларусі (ПКБ) была перайменавана ў Беларускую партыю левых ______________________.
12. Дапоўніце. Самай масавай прафсаюзнай арганізацыяй Беларусі з’яўляецца _________________________.
13. Дапоўніце. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) быў утвораны ў _____________ годзе.
14. Дапоўніце. Пазапарламенцкая форма народнага самакіравання ў Беларусі – гэта _____________________.
15. Дапоўніце. З 1990 па 2014 гг. Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы ўзначальваў __________________.
16. Дапоўніце. На дадзены момант Каталіцкі Касцёл на тэрыторыі Беларусі ўзначальвае _________________.
17. Дапоўніце. Першым беларускім кардыналам Рымска-каталіцкага Касцёлу з’яўляўся ___________________.
18. Да рэформ, праведзеных у Беларусі ў першай палове 1990-х гг. і накіраваных на ўсталяванне рыначных адносін, не належыць: а) дазвол арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці; б) увядзенне свабодных цэн на пераважную большасць тавараў і паслуг; в) правядзенне шырокай, “абвальнай” прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці; г) станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур.

Татьяна Владимировна.

Категория: Тестирование
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Мы рекомендуем

О проекте | Анкеты репетиторов | Обратная связь © 2009 - 2024 uchim.biz - НАЙТИ РЕПЕТИТОРА – ЛЕГКО Хостинг от uCoz
02.05.2024 Использование материалов допускается только при наличии активной ссылки Образовательный портал Uchim.biz