Uchim biz
образовательный портал

Хороших методов существует ровно столько, сколько существует хороших учителей. (Д.Пойа)
Анкеты репетиторов


Главная » Анкеты репетиторов » Беларусь » Минск


репетитор белорусского языка.
Минск Советский (Мележа), Первомайский

Надзея Пятроўна. Контакты: +375 29 ...
Надзея Пятроўна репетитор  белорусского языка Минск
РЭПЕТЫТАР ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Старавойтава Надзея Пятроўна

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ (эканамічны ўніверсітэт, стаж працы 17 гадоў), пісьменніца эфектыўна падрыхтуе Вас да ЦТ, зліквідуе прагалы ў ведах школьнікаў 1-11 класаў, дапаможа ім з выкананнем хатняга задання, удасканаліць навыкі напісання пераказаў, дыктовак, сачыненняў, а пры жаданні – навучыць пісаць эсэ, апавяданні і вершы.

Дапаможа з беларускай мовай як зусім маленькім дзеткам (гарманічнае выхаванне дзяцей-білінгваў, навучанне мове – гуляючы), так і студэнтам (кансультацыі з курсавымі і дыпломнымі), а таксама дарослым, якія хацелі б распачаць камунікацыю альбо бізнес (пераклад сайтаў і дакументацыі) па-беларуску. Выкладае беларускую мову замежным грамадзянам. Пры жаданні – ахвочыя могуць атрымаць кансультацыю па рускай і ўкраінскай мовах.

Заняткі праводзяцца індывідуальна і групаю з выкарыстаннем найноўшых педагагічных і камп'ютарных тэхналогій: напрыклад, калі вам не захочацца халодным зімовым днём высоўвацца з хаты – мы можам займацца ў СКАЙПЕ! Гарантуецца забеспячэнне навучальна-метадычнымі матэрыяламі.

- табе цікавая мова, у якой існуе аж СЕМ дэталізаваных сінонімаў да азначэння панятку “любоў” (любоў, каханне, любасць, міласць, мілосць, мілата, любошчы)?

- хочаш даведацца пра ўнікальныя гукі – санорны [ў], літарнаму абазначэнню якога ў Беларусі ўзведзены помнік, і падоўжаны [ж:] - іх няма больш ні ў кога, а таксама пра зацвярдзелы [дж], што лучыць беларусаў з сербамі і англічанамі (любоў, узбярэжжа, адраджэнне)?

- жадаеш пазнаёміцца з мовай, для запісу якой існавала аж тры графічныя сістэмы (кірыліца, лацінка і арабская вязь), дзве з якіх захаваліся да сёння (станцыя метро “Плошча Якуба Коласа” – stancyja mietro “Plošča Jakuba Kolasa”)?

- хочаш развіваць сваю фантазію з дапамогай вобразнай і дасціпнай беларускай фразеалогіі (нязграбны як конь на дрэве, глядзець як дохлая варона ў комін, каб цябе ў чыстым полі дзвярыма зашчэміла)?

Прыходзьце, нам будзе цікава!

Образование: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, беларуская філалогія (1998). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ, аўтар больш як 80 друкаваных прац (у тым ліку дапаможніка студэнтам), пісьменніца і публіцыст (раман "Артаграфія бяз правілаў" і інш.)

Опыт работы: выкладаю 17 гадоў


Город: Минск
Район: Советский (Мележа), Первомайский
Цель занятий: подготовка к школе, школьная программа, подготовка к ЦТ, подготовка в ВУЗ, бизнес курс, контрольные работы, обучение онлайн, русский язык как иностранный, українська мова як іноземна, Belarusian as a foreign language
Стоимость учебного часа (45 мин): от 22.4 руб / от 7 USD
Удобные дни и время занятий: паводле дамоўленасці
Вид занятий: індывідуальныя і міні-групы

Контакты: +375 29 ...

Рейтинг:
Телефон преподавателя Оформить заявку Оставить отзыв или сообщить о неверной информации Вернуться назад

Похожие материалы:

ПедСовет
Статьи на uchim.biz


О проекте | Анкеты репетиторов | Обратная связь © 2009 - 2024 uchim.biz - НАЙТИ РЕПЕТИТОРА – ЛЕГКО Хостинг от uCoz
22.11.2024 Использование материалов допускается только при наличии активной ссылки Образовательный портал Uchim.biz